“Не паеду ў дзетдом!” У Ігната ёсць мама і тата, але яго чакае прытулак

Ігнат і яго тата Дзмітрый Шымановічы / фота Марыі Вайтовіч, Еўрарадыё
Ігнат і яго тата Дзмітрый Шымановічы / фота Марыі Вайтовіч, Еўрарадыё

Бацька 11-гадовага Ігната Дзмітрый Шымановіч ужо некалькі гадоў судзіцца са сваёй былой жонкай за тое, у каго будзе жыць сын. 29 красавіка ў яго дом прыйшлі прадстаўнікі Камісіі па справах непаўналетніх Мінскага райвыканкама і паспрабавалі забраць хлопчыка ў прытулак. Журналістка Еўрарадыё сутыкнулася з імі ў дзвярах кватэры, трагічная сцэна разыгралася ў яе на вачах.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют
“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют

“Не паеду я ні ў які дзетдом!”

— Пагаварыце, калі ласка, са сваім сынам. Растлумачце, што трэба ехаць, — просіць адна з жанчын, якія пераступаць з нагі на нагу ў прыхожай.

Разам з Дзмітрыем заходзім у прасторную гасціную. На сцяне — вялікія партрэты дзяцей, 11-гадовага Ігната і 18-гадовай Карыны. Тут жа стаіць камп'ютарны стол, тумбачка (краем вока заўважаю на ёй стос грамат і падзяк), дзве канапы, стол з вырабамі з пластыліну, цацкі, на паліцах— іконы і кнігі.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют
“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют
“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют

— Не паеду я ні ў які дзетдом! — крычыць Ігнат і прыціскаецца да бацькі.

— Збірайся. Гэта трэба для таго, каб канчаткова — усё ўжо — жыць у адным месцы. Чуеш мяне? — дадае прадстаўніца камісіі.

— Я буду дома з татам, Карынай і бабуляй. Усё! — хлапчук чапляецца за руку бацькі і пачынае рыдаць мацней, чым раней.

Дэлегацыя з прыхожай упэўнена, што тата павінен сам угаварыць сына на пераезд. Хтосьці просіць Дзмітрыя растлумачыць Ігнату, што трэба сабрацца і схадзіць да ўрача па даведку для футбольнай секцыі. Але хлопчык разумее, што гэта толькі падстава, каб звезці яго. Ён ускаквае з канапы і хаваецца за шторай.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют
Сястра Ігната Карына

Праз некаторы час, так і не дабіўшыся свайго, прадстаўнікі камісіі вырашаюць сысці.

Бацькі Ігната жывыя і здаровыя. І мама, і тата хлопчыка сцвярджаюць, што хочуць выхоўваць сына. Чаму ж яго збіраюцца забраць у прытулак?

Пасля абеду Дзмітрыя выклікаюць у сельсавет і ўручаюць яму пастанову, па якой Ігнат прызнаецца тым, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Пра гэта хадайнічала адміністрацыя мінскай школы № 142, якую хлопчык не мог наведваць пасля пераезду з мамінай кватэры ў Міханавічы, дзе жыве яго тата.

"На працягу пяці гадоў непаўналетні Шымановіч Ігнат дзяржаўнай установай адукацыі "Міханавіцкая сярэдняя школа" неаднаразова прызнаваўся тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы па прычыне непрыязных, канфліктных адносін, якія доўжацца з 2013 года, паміж яго бацькамі",  — сказана ў пастанове. З 29 красавіка Ігната павінны змясціць на дзяржаўнае забеспячэнне, з гэтага ж дня яму усталёўваецца статус таго, хто застаўся без апекі бацькоў.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют

 

Мы пагутарылі з бацькамі Ігната. І Дзмітрый, і Таццяна не робяць уражанне людзей, якія прадстаўляюць сацыяльную небяспеку. Але мірна вырашыць даўні канфлікт яны не могуць.

Вось і дарашаліся

— Дзмітрый прытрымліваецца палітыкі, што ў дзіцяці ёсць толькі тата. На яго думку, мама дрэнная. Я дзіцяці не патрэбна. Гэта помста. Магчыма, за тое, што я з ім развялася. Да якой ступені мяне трэба ненавідзець, каб так рабіць? — абураецца ў размове з Еўрарадыё Таццяна [Дзмітрый кажа, што развод быў яго ініцыятывай. — Еўрарадыё]. — Калі б у мяне стаяла пытанне — аддаць дзіця яму ці адправіць у сацыяльна-педагагічны цэнтр, я б аддала яму. А ён лічыць, што лепш у прытулак, чым да мамы.

Дзмітрый пярэчыць, што менавіта Таццяна не супраць таго, каб Ігнат пажыў у прытулку. Таццяна гэта адмаўляе. Разабрацца, хто мае рацыю, немагчыма.

—  Ігнат і Карына — цацкі ў руках Шымановіча. Магчыма, для нашага дзіцяці лепш пажыць у прытулку, пакуль мы не дамовімся, — крыху пазней кажа Таццяна. — Тата настройваў сына супраць мяне. Яму патрэбен добры спецыяліст, з ім павінен працаваць псіхолаг.

Я з апекай Мінскага раёна ваюю шэсць гадоў. Першапачаткова, калі ён [Дзмітрый. — Еўрарадыё] забраў у мяне Ігната, я прасіла: калі ласка, дайце мне хоць бы ўбачыць сваё дзіця. На што Таццяна Аляксандраўна Шандарэўская [намеснік начальніка аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення па адукацыі. — Еўрарадыё] мне сказала: усе пытанні вырашайце ў судзе. Вось і дарашаліся. Ніякіх дзеянняў. Мне не хацелася даводзіць справу да такой сітуацыі.

Асабістая непрыязнасць ці кватэрнае пытанне?

Дзмітрый распавядае, што сышоўся з Таццянай ў сярэдзіне 1990-х. Пара распісалася ў 2000-м. Дзмітрый ўдачарыў дзіця Таццяны, потым нарадзіліся Карына і Ігнат.

— Праблемы ў нас былі, — успамінае Дзмітрый. — Жонка магла тыднямі не з'яўляцца дома. Дзеці ёй былі не патрэбныя. Мы пабудавалі ад маёй працы ў Мінску 4-пакаёвую кватэру, адкуль яна пачала мяне выжываць.

Аднойчы яна забрала дзяцей і з'ехала да сябе ў вёску. Я прыязджаў у сельскую школу да старэйшай дачкі і прывозіў ёй паесці. Неяк дачка распавяла, што, калі мама даведваецца пра мае візіты, пачынае здзекавацца над дзецьмі, біць іх. Потым адміністрацыя Заводскага раёна абавязала яе вярнуць дзяцей у мінскую кватэру.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют
Дзеці Дзмітрыя Шымановіча

У 2013 годзе бацькі Ігната разводзяцца. Суд пастанаўляе, што дачка павінна жыць з татам, а сын — з мамай. Але бацька не аддаў Ігната; разам з абодвума дзецьмі і іх бабуляй Дзмітрый пасяліўся ў Міханавічах.

Пачаліся разборы і экспертызы. 3 снежня 2015 года Мінскі гарадскі суд адмяніў рашэнне суда Заводскага раёна і пастанавіў, што абодва дзіцяці павінны жыць з бацькам. У наступным годзе бацькі дамовіліся аб мiравым пагадненнi, але, па словах Дзмітрыя, з-за скаргі Таццяны яно не ўступіла ў законную сілу. 29 красавіка 2017 года суд зноў вырашыў, што Ігнат павінен жыць з мамай. Але хлопчык застаўся ў Міханавічах.

Падаў сігнал SOS з "разумнага гадзінніка"

Хлопчык распавядае, што аднойчы мама (ён называе яе Таняй) перахапіла яго па дарозе ў школу і павезла з сабой. Ігнат кажа, што чатыры месяцы жыў то ў адной, то ў іншай кватэры і нават пабываў у Расіі. Часам яму даводзілася спаць на падлозе.

Дзмітрый дадае, што“выкраданне” здарылася ў маі 2018 года. Да гэтага часу па рашэнні суда хлопчык ужо год павінен быў жыць з мамай, але заставаўся з бацькам у Міханавічах.

— Мы з бабуляй ішлі ў школу, — успамінае той дзень Ігнат. — Раптам з машыны выскачыў мужчына, схапіў бабулю за рукі і пачаў біць аб дрэва. Ён адштурхнуў мяне нагой у жывот. Я пабег, таму што ўбачыў Таню. Яна мяне дагнала, схапіла за партфель і пачала запіхваць у машыну. Яе сяброўка цягнула мяне за галаву ўнутр. Уся шыя была сіняй... У мяне быў "разумны гадзіннік", я патэлефанаваў тату на SOS! Таня забрала гадзіннік, аддала іх мужчыну і той іх выкінуў.

“Не поеду в детдом!” У 11-летнего Игната есть мама и папа, но его ждёт приют

— Канешне, я забірала дзіця. Па законе ён павінен жыць са мной, — кажа Таццяна. — Але наконт збіцця і іншага я нават не хачу размаўляць. Ні адзін факт не пацверджаны. Нанесці шкоду свайму дзіцяці? Я не звар'яцелая мама!

Жанчына адмаўляе, што трымаецца за Ігната з-за кватэры: маўляў, жылплошчу і так падзялілі, і ў кожнага ў ёй ёсць свая доля. Таццяна перакананая, што цяперашняя сітуацыя — вынік самаўпраўства Дзмітрыя, які хаваў сына ад маці. Яна распавядае, як прыязджала ў Міханавічы з міліцыяй, але ёй не адкрылі дзверы.

У Дзмітрыя свая версія. Маўляў, ён хацеў, каб Таццяна мела зносіны з дзецьмі, прызначаў ёй сустрэчы. Нават пісаў эсэмэскі, калі не мог датэлефанавацца. Але Таццяна не прыязджала.

***

11-гадовы Ігнат апынуўся заложнікам сітуацыі. Хлопчык стаміўся ад бясконцых разборак і пастаянна паўтарае, каб яго пакінулі ў спакоі. "Паўжыцця пражыта марна!" — вельмі па-даросламу бядуе ён, з тугой гледзячы на ровар у прыхожай. Але выйсці з хаты без бацькі баіцца: а раптам хто-небудзь звязе?

— Ігнат, што для цябе шчасце? — пытаюся я ў хлопчыка.

— Калі ты жывеш, з кім хочаш, калі цябе любяць, калі да цябе ставяцца як да жывога чалавека, а не як да цацкі…

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі