Памёр акцёр Чак Норыс
Чак Норыс у фільме "Уварванне ў ЗША" / Cannon Films
Ва ўзросце 86 гадоў памёр актор Чак Норыс. Перад гэтым паведамлялася што зорку баевікоў 1970-1980-х экстранна шпіталізавалі.
Карлас Рэй Норыс нарадзіўся 10 сакавіка 1940 года ў сям'і аўтамеханіка. Дзед Чака быў чыстакроўным ірландцам, а маці паходзіла з племені індзейцаў чэрокі.
Кар'еру ў кінематографе Чак Норыс пачаў з дапамогай акцёра Стыва Маккуіна, якому сваім часам даваў урокі каратэ. Першую адносна сур'ёзную ролю Чаку Норысу далі ў фільме з удзелам Бруса Лі — "Шлях дракона".
За сваю кінакар'еру Чак Норыс зняўся ў некалькі дзясятках фільмаў і серыялаў. У інтэрнэце ён стаў героем шматлікіх мемаў.