Нацбанк з 15 сакавіка знізіў стаўку рэфінансавання да 15% гадавых

Нацбанк з 15 сакавіка знізіў стаўку рэфінансавання да 15% гадавых

Нацбанк з 15 сакавіка зніжае стаўку рэфінансавання на адзін адсотак — з 16% да 15% гадавых, перадае прэс-служба Нацбанка.

Таксама зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях Нацбанка па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 20% да 18% гадавых. Зніжэнне закранула і стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці — з 11% да 10% гадавых.

Ад пачатку года гэта ўжо трэцяе зніжэнне стаўкі рэфінансавання: 18 студзеня яе знізілі з 18% да 17%, а 15 лютага — з 17% да 16% гадавых. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі