ЗША гатовыя размарозіць грошы для Беларусі — Коўл
Падчас перамоваў Лукашэнкі і Коўла / прэс-служба Лукашэнкі
Злучаныя Штаты гатовыя размарозіць грошы для Беларусі, якія затрымаліся на рахунку ў амерыканскім банку. Пра гэта на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам 15 верасня заявіў спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл.
Ён заявіў, што падтрымлівае патрабаванні Лукашэнкі: "Гэтыя грошы павінны быць размарожаныя і вернутыя. Мы звярнуліся да банка з просьбай размарозіць гэтыя сродкі. Зараз выпрацоўваем механізм таго, як гэта зрабіць. Як толькі мы атрымаем канкрэтны адказ ад банка, мы адразу вам паведамім".
Раней Лукашэнка заяўляў, што ў Сіцібанку былі замарожаныя каля 43-44 млн долараў, якія заплаціла адна з кампаній за беларускі калій.
Сённяшнія перамовы ў Мінску праходзяць у у прысутнасці прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына, старшыні КДБ Івана Тэртэля і пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Валянціна Рыбакова. З амерыканскага боку на іх прысутнічае дыпламат Крыстафер Паніка — ён замяніў Крыса Сміта на пасадзе намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Усходняй Еўропе. Раней Паніка працаваў у Мінску ў місіі АБСЕ, а потым — у амерыканскай амбасадзе ў Беларусі.