Цягнік Адлер-Мінск адправіўся ў аб'езд пасля ўкраінскіх атак па Бранскай вобласці

Цягнік, ілюстрацыйнае фота

Цягнік, ілюстрацыйнае фота / rw.by

Цягнік №301 Адлер-Мінск 29 верасня пойдзе не праз Гомель, а праз Оршу. Праз гэта ён спозніцца на гадзіну, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.

Афіцыйна ў БЧ змену маршруту тлумачаць "тэхнічнымі прычынамі".

Аднак вядома, што раней у Бранскай вобласці ў выніку ўкраінскіх абстрэлаў былі пашкоджаныя чыгуначныя шляхі. Але пра тое, што цягнік мусіў праязджаць праз небяспечную зону, у БЧ не згадваюць.

Дарэчы, гэта не першы выпадак такога перанакіравання цягнікоў за апошнія дні. Напярэдадні ў аб'езд быў накіраваны цягнік Анапа-Мінск, які таксама мусіў праязджаць праз Гомель.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.