На 19 участках дарог і МКАД у Беларусі павялічаць хуткасны рэжым

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / mir24.tv​
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / mir24.tv​

Рашэнне аб павышэнні хуткасці руху прынята на 19 участках аўтамабільных дарог і МКАД у Беларусі. Інфармацыя пра гэта і спіс участкаў трас з'явіліся на сайце МУС 5 студзеня.

На сёння хуткасны рэжым павышаны на участках аўтамабільных дарог Р-28, Р-58, Р-80. Работа па аптымізацыі хуткасных рэжымаў не скончылася і будзе працягнутая ў будучыні. Меры па павышэнню хуткасных рэжымаў ва ўказаных месцах ажыццяўляюцца ўладальнікамі аўтамабільных дарог ва ўстаноўленым парадку. Іх плануюць праводзіць да 1 сакавіка 2020 года.

 

 

У 2014 годзе Аляксандр Лукашэнка казаў, што хуткасць на мінскай кальцавой дарозе трэба падняць. 16 лістапада 2019 года ён нечакана нагадаў пра гэтае даручэнне тагачаснай кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай.

Па словах кіраўніка дзяржавы, трэба сфармаваць аптымальныя ўмовы, каб чалавек быў зацікаўлены выконваць правілы дарожнага руху.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі