МЗС Беларусі пракаментаваў "заклікі" ўкраінскага дэпутата павесіць Лукашэнку
![МЗС Беларусі пракаментаваў "заклікі" ўкраінскага дэпутата павесіць Лукашэнку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-09-17t194638z_213136735_rc2j0j91z6ch_rtrmadp_3_belarus-election-lukashenko-border.jpg.webp?itok=cOgd7vwZ)
Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаментаваў ria.ru "заклікі" дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Аляксея Ганчарэнкі павесіць Аляксандра Лукашэнку. Насамрэч Ганчарэнка ў сераду адрэагаваў на віншаванне ўкраінскага народу Лукашэнкам і напісаў у Telegram: "Лукашэнка будзе вісець на слупе ў наступны ўкраінскі Дзень Незалежнасці. А беларускі народ будзе свабодным і будзе жыць у дэмакратычнай дзяржаве!". Таму гэта хутчэй прагноз, меркаванне, а не заклік.
"Да глыбокага шкадавання, гэта ж далёка не першы прыклад дасканалай чалавеканенавісніцкай рыторыкі з боку тых, хто зараз кіруе ва Украіне, — кажа Глаз. — ...Гэтыя крыважэрныя жаданні і каментаваць не трэба — яны ўсё і так прама кажуць".
Каментар прэс-сакратар МЗС скончыў абразай на адрас Аляксея Ганчарэнкі. Ён ужо адказаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.