Вы тут

Мінскія ўлады дазволілі шэсце "Бессмяротнага палка" 9 траўня

"Бессмяротны полк" у Мінску / Еўрарадыё, архіўнае фота

Мінгарвыканкам дазволіў акцыю памяці ў сталіцы 9 траўня, паведамляе расійскае інфармагенцтва Sputnik.

У акцыі "Бессмяротны полк" змогуць прыняць удзел як сваякі салдатаў, загінулых падчас Другой сусветнай вайны, так і родныя салдатаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане ды на тэрыторыі іншых дзяржаў. Пра гэта заявіў кіраўнік руху "Бессмяротны полк" Валерый Драко.

Варта адзначыць, што напярэдадні мінскія ўлады не дазволілі правесці вулічную акцыю "Чарнобыльскі Шлях", якую заяўляла Беларуская партыя "Зялёныя". 

Апошнія два гады сталічныя ўлады не дазвалялі ладзіць шэсце "Бессмяротнага палка". Замест яго праводзілі акцыю "Беларусь памятае", якая капіявала "Бессмяротны полк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.