Вы тут

Мінскія ўлады не дазволілі правесці "Чарнобыльскі шлях"

"Чарнобыльскі шлях" / З архіву Еўрарадыё

Мінскія ўлады не дазволілі правесці "Чарнобыльскі шлях". Заяўку на традыцыйную вулічную акцыю падавала Беларуская партыя "Зялёныя" пад асноўным лозунгам "Не — вайне!". Арганізатары збіраліся патрабаваць недапушчэння беларускіх вайскоўцаў да ўдзелу ва ўзброеных канфліктах, вываду расійскіх войск з тэрыторыі нашай краіны, хацелі выказаць салідарнасць з украінскім народам. Меркавалася сабраць людзей на Востраве слёз каля Траецкага прадмесця сталіцы.

"Зялёныя" пішуць, што не будуць праводзіць несанкцыянаванае мерапрыемства. Яны запрашаюць далучыцца да "Чарнобыльскага шляху", які 26 красавіка пройдзе ў Вільні.

Папярэднія два гады "Чарнобыльскі Шлях" у Мінску не праводзіўся. Спачатку яму перашкодзіла пандэмія каранавіруса, а пасля — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.