Вы тут

Замест Чарнобыльскага шляху — праграма мерапрыемстваў ад "Экадома"

Чарнобыльскі Шлях / Еўрарадыё

Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі ва ўмовах эпідэміі каранавіруса сёлета адмовіліся ад традыцыйнай вулічнай акцыі "Чарнобыльскі шлях".

Аднак грамадскае аб'яднанне "Экадом" падрыхтавала анлайн-праграму, прымеркаваную да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

22 красавіка ў 20:00 можна будзе далучыцца да прагляды кінакарціны "Сталкеры Чарнобыля: даследчыкі пост-апакаліпсісу". Фільм атрымаў ўзнагароду "Лепшы дух прыгод" на Шэфілдскім кінафэсце прыгод. Прагляд будзе даступны на старонцы "Экадома" ў Фэйсбуку і на youtube-канале.

23 красіавка адбудзецца запуск серыі падкастаў "Асадача застаўся". У ім будзе расказвацца аб праблемах будаўніцтва Беларускай АЭС, наступствах Чарнобыльскай аварыі, гісторыі пратэстнага антыядзернага руху. Пяць выпускаў падкастаў з'явяцца на сайце "Экадома".

24 красавіка ў 12:00 пачнецца анлайн-дыскусія "Эканоміка БелАЭС — ці выгадны пуск?". Асновай для дыскусіі стануць матэрыялы расследавання Беларускай антыядзернай кампаніі. Для ўдзелу ў ёй неабходная анлайн-рэгістрацыя.

Завершыцца праграма 26 красавіка ў 20:00 анлайн-абмеркаваннем фільма "Сталкеры Чарнобыля" з рэжысёркай Іарай Лі. Да ўдзелу запрошаныя спецыяльныя госці — спецыяліст па радыяцыі і здароўі з Beyond Nuclear (ЗША) Сіндзі Фолкер і сустаршыня РСоЭС (Расія) Віталь Сярветнік. Яны раскажуць пра асноўныя праблемы атамнай прамысловасці. Трансляцыя будзе праходзіць па-англійску ў Фэйсбуку. Патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.