Беларусы правядуць у Вільні "Чарнобыльскі шлях"

Беларусы правядуць у Вільні "Чарнобыльскі шлях"

26 красавіка, у 36-ю гадавіну аварыі на ЧАЭС, у Вільні пройдзе "Чарнобыльскі шлях". Ініцыятарам выступіла грамадскае аб'яднанне "Экадом" (у РБ яго пазбавілі дзяржрэгістрацыі). Адзначаецца, што сёлета акцыя асабліва актуальная на фоне ядзернага шантажу з боку РФ падчас вайны з Украінай. Таму экалагічная тэма падчас "Чарнобыльскага шляху" будзе спалучацца з антываеннай.

"Мы не можам выйсці на мітынг у Беларусі, бо рэпрэсіі, якія не спыняюцца, не даюць магчымасці беларусам выказаць свае адносіны да праблемы, — кажа Ірына Сухій, кіраўніца антыядзернага накірунку "Экадома". — Але і ў Вільні мы можам патрабаваць таго, каб урады і міжнародныя арганізацыі пачалі дзейнічаць, а не толькі выказваць заклапочанасць".

Вулічная акцыя ў Вільні пачнецца 26 красавіка ў 18:00 з мітынгу на Лукішскай плошчы. А 19-й стартуе шэсце да помніка "Маці Чарнобыля".

Тым часам партыя "Зялёныя" спрабуе правесці "Чарнобыльскі шлях" у Мінску — у Мінгарвыканкам пададзена адпаведная заяўка (у апошнія гады традыцыйнае шэсце ў беларускай сталіцы не праводзілася).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі