Улады вырашылі заблакаваць сайт экалагічнай арганізацыі "Экадом"
![Улады вырашылі заблакаваць сайт экалагічнай арганізацыі "Экадом"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/suchij-0411.jpg.webp?itok=91eQTs6s)
Міністэрства інфармацыі вырашыла заблакаваць у Беларусі сайт "Экадома". Пра гэта сама экалагічная арганізацыя піша ў сваім ТГ-канале. Аднак праз VPN сайт па-ранейшаму будзе даступны.
Напрыканцы жніўня "Экадом", як і шэраг іншых грамадскіх арганізацыяў, быў пазбаўлены дзяржаўнай рэгістрацыі.
Аднак у кастрычніку гэтую ліквідацыю прызналі незаконнай на міжнародным узроўні — гэта прызнанан парушэннем Орхускай канверцыі з боку беларускіх уладаў. Афіцыйнаму Мінску далі месяц на аднаўленне рэгістрацыі "Экадома". У іншым разе Беларусь пазбавяць правоў і прывілеяў па міжнароднай экалагічнай канвенцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.