"Маё імя выкарыстоўваюць незаконна": Канапацкая і D.T. ваююць у "Тэлеграме"

Ганна Канапацкая / Еўрарадыё
Ганна Канапацкая / Еўрарадыё

Вельмі дзіўныя справы адбываюцца ў тэлеграм-чаце экс-дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. Раніцай 11 лютага чат з 670 падпісчыкамі раптам змяніў назву на "Дзяніс Ціханенка".

Пасля гэтага ўдзельнік чата D.T. (магчыма, Дзяніс Ціханенка, памочнік Ганны ў яе бытнасць дэпутатам), пакінуў паведамленне: "Лухта, мабыць, выйду я адсюль зноў. Удачы!" І падобна, сапраўды пакінуў чат. Праз некалькі хвілін адміністратар вярнуў чату ранейшую назву і забараніў каментаванне.

“Моё имя используют незаконно”: Канопацкая и D.T. воюют в “Телеграме”
t.me/annakanopatskaya
“Моё имя используют незаконно”: Канопацкая и D.T. воюют в “Телеграме”
t.me/annakanopatskaya
“Моё имя используют незаконно”: Канопацкая и D.T. воюют в “Телеграме”
t.me/annakanopatskaya
“Моё имя используют незаконно”: Канопацкая и D.T. воюют в “Телеграме”
t.me/annakanopatskaya

Што гэта было? У канцы 2019 года Канапацкая і Ціханенка ўжо пасварыліся з-за таго, каму належаць канал і чат дэпутата ў "Тэлеграме". Рэцыдыў?

Тэлеграм-чат, пра які ідзе гаворка, быў створаны ў кастрычніку 2017 года, прыкладна праз год пасля таго, як Ганна стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Сёння экс-дэпутат здзівіла Еўрарадыё каментаром пра тое, што не мае да яго ніякага дачынення.

"Я вельмі абураная, што хтосьці незаконна выкарыстоўвае маё імя і мае фатаграфіі. Гэта ўводзіць людзей у зман. У мяне на дадзены момант ёсць толькі адзін тэлеграм-канал. Да яго прывязаны чат".

У тэлеграм-канале Канапацкай 487 падпісчыкаў, у новым чаце (створаны 10 лютага) — пакуль 20 чалавек.

Дарэчы, учора Ганна заявіла пра рашэнне ўдзельнічаць у праймерыз па вылучэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі