Маці магілёўца, затрыманага па справе, "раскрытай Лукашэнкам": Буду пісаць у ААН

Маці магілёўца, затрыманага па справе, "раскрытай Лукашэнкам": Буду пісаць у ААН

Маці магілёўца Юрыя Іванова намераная змагацца за сына і дайсці нават да ААН, піша tut.by.

У 2009 годзе магілёўца затрымалі па абвінавачанні ў забойстве жанчыны. Пазней суд апраўдаў маладога чалавек. Аднак некалькі тыдняў таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што да яго звярнуўся бацька забітай жанчыны. Тады кіраўнік дзяржавы загадаў затрымаць ужо апраўданага хлопца.

Забойства 38-гадовай Святланы адбылося ў яе ўласным доме. Юрыю Іванову, якога тады затрымалі, было на момант злачынства 25 гадоў. Справа дайшла да Вярхоўнага суда, і касацыйная калегія апраўдала маладога чалавека — за недаказанасцю віны. Цяпер яго зноў затрымалі. 

"Для нас гэта ўсё стала нечаканасцю. Юра дзевяць гадоў жыў і працаваў у Піцеры ў будаўнічай кампаніі. На якой падставе яго зараз затрымалі? Сына апраўдаў суд, яму выплацілі кампенсацыю, а ў жніўні 2017 года прыляцелі ў Піцер, надзелі на галаву чорны пакет, на рукі — кайданкі і везлі так да самага Мінска. Я гэтую справу не пакіну, буду пісаць у ААН!" — распавядае журналістам Святлана, маці абвінавачанага Юрыя Іванова.

Жанчына кажа, што пра затрыманне сына даведалася ад адваката. "За гэтыя сем месяцаў са мной ніхто не звязаўся, ніхто не зрабіў ласку патэлефанаваць. Два месяцы майго адваката не дапускалі да Юры, пакуль не напісала ў Генеральную пракуратуру і на сайт прэзідэнта. Спатканняў так і не далі", — кажа жанчына.

Па яе словах, сын і цяпер паўтарае, што невінаваты: "Не было знойдзена ніякай прылады злачынства, тую яўку з павіннай ён напісаў пад ціскам. Зараз у кожным лісце з СІЗА КДБ сын піша: "Не перажывайце, глядзіце за сабой, хутка буду дома". 

Пасля заяваў Лукашэнкі ў Генпракуратуры пачалася праверка па гэтай справе. Яна дагэтуль не скончаная, і вынікі яе невядомыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі