Вы тут

Кулінковіч у Дзень нараджэння: Адну рэч я ўжо 30 гадоў узгадваю і мне сорамна

Фота: Аляксандр Кулінковіч

18 траўня лідару Neuro Dubel Аляксандру Кулінковічу споўнілася 45 гадоў. Большую частку жыцця, а дакладней 28 гадоў, музыка з’яўляецца лідарам гурта, з якім выдаў 15 паўнафарматных альбомаў і рыхтуе яшчэ адзін. З нагоды Дня нараджэння “Дзюбель” адыграе вялікі сольны канцэрт у мінскім клубе “Мулен Руж”, ужо сёння ўвечары.

А за некалькі гадзін да выступу Аляксандр Кулінковіч завітаў ў студыю Еўрарадыё. Што такое 45 гадоў для рокера, ці адбіваецца ўзрост на творчасці, чаго саромеецца і чым ганарыцца ды што будзе на наступным альбоме Neuro Dubel, можна даведацца тут:

А вось некаторыя цытаты з размовы:

Апошнім часам ганаруся тым, што мы не ўдарылі ў бруд тварам на Лідскім фестывалі, дзе было 60 тысяч чалавек пад сцэнай. Такая вялікая аўдыторыя ў нас упершыню.

Вельмі часта ўзгадваю гісторыю, якую яшчэ нікому не распавядаў і за якую мне сорамна дагэтуль. Гэта было, калі ішоў паступаць у нейкае там ПТВ…(працяг у эфіры:))

Вяртанне клавішаў не плануем і ніколі гэтага не будзе, бо я разбэшчаны Максам Івашыным.

Юру Навумава ніхто з гурта не выганяў, ён сам сябе выгнаў. Але на канцэрце яго не будзе.

Чакаю прапановаў ад Андрэя Курэйчыка, ён пагражаў, што я буду ў кожным яго фільме, але пакуль не тэлефануе.

Самы вялікі аблом ― тое, што ў нас не атрымалася з Масквой. Трэба было заставацца і там жыць, а мы развярнуліся і з’ехалі.

Калі скачак у інтэрнэце некалькі соцен тысяч, а падзяка гурту выражаецца адным нулём, гэта заўсёды дзіўна і крыху крыўдна.

Новы альбом мы ўжо запісалі, ён зводзіцца ў Маскве, а майстарынг будзе рабіцца, хутчэй за ўсё, у Нарвегіі, але пакуль гэта не вядома.

Альбом будзе хуткі і цяжкі, з 14 трэкаў два будуць такія, што выціскаюць слёзы, адзін будзе эксперыментальны і адзін ― такі рэп-кор, які спявае басіст Яўген Броўка, дзе ёсць жаданне ківаць галавой, як рэпер.

У старасці я буду паголены, вельмі зморшчаны і такі бурчун… Буду спяваць вясёлыя песні і пасля канцэрта бурчаць.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі