Вы тут

"Культурная сядзіба": выйшла "амаль праўдзівая" гісторыя групы Neuro Dubel

Аляксей Кавалёў і Макс Івашын у "Культурнай сядзібе" #59

8 сакавіка адбылася знакавая падзея ў беларускай музыцы і ў беларускай літаратуры. У выдавецтве "Янушкевіч" выйшла кніга "Огромная тень дождевого червя" — "амаль праўдзівая" гісторыя групы Neuro Dubel. Яе аўтары — Павел Валатовіч і Аляксей Кавалёў — знайшлі амаль усіх жывых удзельнікаў гурта ад самага пачатку яго існавання і запісалі больш за 60 гадзінаў інтэрв'ю з імі. І ўсё цікавае з іх уключылі ў кнігу.

Як працавалі над гэтай кнігай і чаму Neuro Dubel заслугоўвае яе, што адбываецца з гуртом пасля таго, як памерлі абодва яго лідары, як кнігу ўспрынялі сваякі Аляксандра Кулінковіча і музыкі, з якімі ён граў? Размаўляем пра гэта з сааўтарам кнігі Аляксеем Кавалёвым і клавішнікам ND Максам Івашыным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.