Кіроўцу аўтобуса звольнілі за тое, што "пусціў за руль" малпу (відэа)

Кіроўцу аўтобуса звольнілі за тое, што "пусціў за руль" малпу (відэа)

У Індыі ў штаце Карнатака кіроўцу аўтобуса звольнілі за тое, што "пусціў за руль"... малпу. Жывёлу вёз адзін з пасажыраў. Падчас руху малпа скокнула на кіроўцу і не захацела сыходзіць. Мужчына вырашыў павесяліць пасажыраў і пасадзіў жывёлу на руль. Малпа нават дапамагала яму кіраваць аўтобусам, а пасажыры здымалі гэта на відэа.

Як інфармуе ria.ru, калі відэаролік пабачыла кіраўніцтва аўтобуснай кампаніі, яно адразу ж прыняло рашэнне пра звальненне, паколькі кіроўца "падверг рызыцы бяспеку людзей".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі