Вы тут

Кастусёў напісаў ліст з-за кратаў: віны не прызнае, інтэрв’ю БТ не даваў

Рыгор Кастусёў у студыі Еўрарадыё

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў не прызнаў сваёй віны па ўдзелу ў арганізацыі дзяржаўнага перавароту. У сваім лісце да родных ён піша, што не даваў “інтэрв’ю БТ”, цытуе палітыка “Радыё Свабода”.

Раней у эфіры дзяржканалу было паказана відаэ, на якім Кастусёў нібыта прызнае сябе вінаватым па громкай справе. У відэа з удзелам Кастусёва, што паказалі ў эфіры аднаго з дзяржканалаў, увайшоў кароткі фрагмент з яго словамі: “Прызнаю сваю віну”.

Генпракуратура працягнула тэрмін расследвання справы пра дзяржаўны пераварот яшчэ на 4 месяцы, вынікае з ліста.

“Ня ведаю, што ім трэба, бо буду ў рэжыме чаканьня проста сядзець”, — піша палітык.

Акрамя яго па гэтай справе абвінавачваюць яшчэ восем чалавек, сярод якіх палітолаг Аляксандр Фядута і адвакат Юрый Зянковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.