Вы тут

Калекцыянеры знайшлі купюру ў 50 рублёў з перавернутым вадзяным знакам

Фота: belbonistika.com

Калекцыянеры знайшлі ў абароце бракаваную купюру ў 50 "дэнамінаваных" рублёў. Звонку яна выглядае як звычайная. Вадзяны знак на ёй размешчаны ў правільным месцы, вось толькі перавернуты дагары нагамі.

Яшчэ адна прыкмета браку: ахоўная нітка выходзіць на паверхню банкноты не на тым баку, што звычайна. Гэта сведчыць пра тое, што ліст банкнотнай паперы паступіў на друк перагорнутым. Нумар банкноты НН3229141.

Гэта ўжо другая беларуская банкнота з падобным бракам. Папярэднюю 50-рублёўку з перавернутым вадзяным знакам знайшлі ў лістападзе 2016 года. На аўкцыёне Ay.by яе кошт дасягнуў 200 BYN ($108).

Фота: belbonistika.com

Ацэначны кошт гэтага асобніка знаходзіцца ў раёне $70-120. Калі звярнуць увагу на серыйны нумар банкноты, дык можна выказаць здагадку, што яна размяшчалася на адным друкаваным аркушы з папярэднім са знойдзеных бракаваных асобнікаў (НН2929141). Калі так, дык у абароце знаходзяцца яшчэ некалькі дзясяткаў банкнот з бракаванага друкаванага аркуша. 

Кошт кожнага наступнага асобніка з такім бракам будзе ўсё меншы. Але ў любым выпадку такі від браку ўяўляе вялікую калекцыйную цікавасць і сустракаецца вельмі рэдка, паведямлае сайт "Беларуская баністыка".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.