Вы тут

Нацбанк Беларусі выключыў з абарачэння каля 95% "старых" купюр

Фота: БЕЛТА

Па стане на 1 снежня каля 95% купюраў старога ўзору ўжо выключаныя з абарачэння. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Аднак ад агульнай колькасці "старых" банкнотаў за гэтыя пяць месяцаў ад пачатку дэнамінацыі з абарачэння выключана толькі 54%. Па-ранейшаму шмат выкарыстоўваюцца купюры дробных наміналаў — 100, 500 і 1000 рублёў: іх з абарачэння выведзена толькі 30%. А вось буйныя купюры — 50 тысяч, 100 тысяч і 200 тысяч — выйшлі з абарачэння амаль цалкам (99,4%).

Нагадваем, што паралельна "старыя" і новыя грошы ў Беларусі будуць хадзіць нароўні толькі па 31 снежня 2016 года ўключна.