ISW: Беларусь можа дапамагаць РФ абыходзіць санкцыі, пастаўляючы ёй электроніку

У Беларусі ўсё яшчэ застаецца магчымасць адпраўляць у Расію электронныя кампаненты, што выкарыстоўваюцца ў сістэмах узбраенняў / president.gov.by
У Беларусі ўсё яшчэ застаецца магчымасць адпраўляць у Расію электронныя кампаненты, што выкарыстоўваюцца ў сістэмах узбраенняў / president.gov.by

Беларусь можа дапамагаць Расіі ўнікаць заходніх санкцый, пастаўляючы ёй электронныя кампаненты, пішуць аналітыкі Інстытута вывучэнні вайны.

Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка заявіў, што Беларусь і Расія падпісалі пагадненне пра стварэнне супольнага беларуска-расійскага цэнтра па распрацоўцы і вытворчасці фоташаблонаў, якія выкарыстоўваюць у вытворчасці мікрасхем. Ён таксама сказаў, што існуе спіс “крытычна важнай электроннай кампанентнай базы”, і Беларусь ужо пачала пастаўкі неназванай мікраэлектронікі ў Расію.

“Раней ISW дапускала, што Беларусь можа спрыяць ухіленню Расіі ад санкцый і што Кітай можа таемна перадаваць тавары і/ці абсталяванне ў Расію праз Беларусь”, — напамінаюць аналітыкі.

У гадавіну ўварвання Расіі ва Украіну Дзяржаўны дэпартамент ЗША наклаў санкцыі на некалькі беларускіх абаронных прадпрыемстваў і зрабіў больш строгім існуючы экспартны кантроль у Беларусь. Аднак гэтыя санкцыі могуць быць недастатковымі, і ў Беларусі ўсё яшчэ застаецца магчымасць адпраўляць у Расію электронныя кампаненты, што выкарыстоўваюцца ў сістэмах узбраенняў і іншых тэхналогіях падвойнага прызначэння, піша Інстытут вывучэння вайны.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі