Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца, але да канца года сітуацыя можа змяніцца

У харчовай краме / БЕЛТА
У харчовай краме / БЕЛТА

Гадавая інфляцыя ў Беларусі запаволілася. У траўні гэты паказчык складаў 3,7%, у чэрвені — 2,9%. У Еўрапейскім банку развіцця мяркуюць, што запаволіць рост коштаў атрымалася дзякуючы адміністрацыйным метадам. Нагадаем, з кастрычніка мінулага года ў Беларусі дзейнічае пастанова аб рэгуляванні коштаў.

У ЕАБР мяркуюць,што "у бліжэйшыя месяцы чакаецца далейшае запаволенне гадавой інфляцыі да 2-2,5%". Але ў IV квартале чакаецца паскарэнне росту спажывецкіх цэн. У гэты перыяд, лічаць у банку, беларускія ўлады могуць вырашыцца на "змякчэнне адміністрацыйнага кантролю за цэнамі". Акрамя таго, адаб'юцца "эфекты ад паслаблення нацыянальнай валюты і рост унутранага попыту на фоне павышэння рэальных даходаў і пашырэння крэдытавання". Па выніках 2023 года, лічаць у ЕАБР, інфляцыя ў Беларусі складзе 7,8%.

Адзначым, што на фоне запаволення інфляцыі выявілася іншая праблема: у сельскіх крамах рэзка скараціўся асартымент тавараў. Гандаль скардзіцца, што з-за пастановы аб рэгулявання коштаў стала нявыгадна працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі