У мінскім гандлёвым цэнтры "Скала" закрылі буйны гіпермаркет

Крама Green падчас праверкі

Крама Green падчас праверкі / тг-канал адміністрацыі Фрунзенскага раёна

У мінскім гандлёвым цэнтры "Скала" часова закрылі гіпермаркет Green — да ліквідацыі ўсіх парушэнняў. Адпаведнае рашэнне прыняла адміністрацыя Фрунзенскага раёна сталіцы.

Напярэдадні ў сацсетках з'явіліся відэа з крамы: на іх былі бачныя мышы і прусакі ў прадуктовых аддзелах.

Чыноўнікі з раённай адміністрацыі пачалі праверку, якая выявіла парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў.

На адказных асобаў гандлёвай кропкі санстанцыя пачала адміністрацыйны працэс. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.