Вы тут

Хітрык пра тое, чаму хоча маляваць і спявае смурныя песні з усмешкай на вуснах

Фота з сацыяльных сетак

22 красавіка гурт S°unduk на чале з Ганнай Хітрык грае канцэрт-кватэрнік у малой зале КЗ "Мінск". Па словах Ані, можна будзе "пасядзець, падумаць, падурэць, паслухаць песні пра жукоў і пра людзей". Напярэдадні выступу Ганна ў эфіры Еўрарадыё пра сум з усмешкай на твары, пра сына Сцёпу і школу і адносіны з калегамі па "ДзеціДзяцей".

Цікавыя цытаты: 

У мяне няма матывацыі, маўляў, я зраблю ўтульна і па-дамашняму ці буду аголенай, каб толькі людзі прыйшлі на наш выступ. Былі сумневы, ці рабіць канцэрт увогуле. Цяпер канцэрты ― гэта покліч душы.

Я б хацела, каб нашы таленавітыя музыкі атрымалі магчымасці. Бо зрабіць канцэрт, назбіраць гэтых 500 паперак з неверагоднымі сумамі... Крылкі адразаюцца, ручкі апускаюцца і думаеш: "Ды ну яго, я лепш дома мужу паспяваю".

Пасля таго, як я даведалася дыягназ сына, натуральна, з'явіліся дастаткова смурныя кампазіцыі з усмешкай на вуснах. Бо я ўсё адно люблю смуткаваць смеючыся.

 

Апроч доміка з трубой і дымком, прычым, не ўсе зразумеюць, што гэта дымок, нічога больш маляваць не ўмею. Таму пайшла вучыцца.

Не думаю, што я настолькі адукаваны чалавек, каб напісаць кнігу з нюансамі, каб яна не проста была прыкольнай, а каб дала чытачу нешта сур'ёзнае.

Адносіны з былымі калегамі па "ДзеціДзяцей" ніяк не складаюцца апроч "прывет-прывет". Усё. Можам нешта ўдакладніць па ролі ў тэатры.

Калі мне сястра кажа: "Вось вы казлы, што разышліся!", у мяне ўзнікае секунднае: "А шкада". Ну шкада, і шкада. Я не лічу, што мы зрабілі няправільна. Калі б было няправільна, то, хутчэй за ўсё, нашы адносіны былі б хваравітыя, нас бы цягнула адзін на другога, магчмыма, мы б напіліся на банкеце і нехта б да некага падкаціў. Гэтага не было. Таму і шкадавання няма.

Я вельмі люблю сваё цяперашняе. Калі "Сундук" разыдзецца, я таксама, вядома, паплачу, але, значыць, так будзе трэба.

Пайсці ў спартовую залу не магу, бо ў мяне няма нармальных спартовых штаноў. Відаць, я не вельмі хачу ў залу, бо хачу навучыцца маляваць, таму не магу прымусціь сябе туды пайсці. І яшчэ я ем.

 

Галоўнае

Выбар рэдакцыі