Фестываль "Камяніца" сабраў больш за 8 тысяч гледачоў (фота)

"Усё здорава! – не хавае эмоцый пад апошнія гукі фестывалю яго каардынатар Сяргей Чагрынец. – Нават не ведаю, добра гэта ці кепска. Сапраўды, наша шматмесячная праца падыходзіць да заканчэння. Мы вельмі задаволеныя вынікамі на гэты момант. Каля 8 тысяч чалавек прышло па квітках. Мы пераўзышлі ўсе свае рэкорды. Я лічу, што гэты фэст можна паставіць сабе ў залік. Мне вельмі прыемна, што фэст жывы, і што да гэтага цудоўнага пачынання дачыняюся і я асабіста".



На юбіленым фэсце выступіла 16 гуртоў, сярод якіх "Стары Ольса", "ДахаБраха", "Фолькнери", "Палац", Hvarna і іншыя. Нагадаем, юбілейная "Камяніца" адбылася 6-7 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы. Усе сродкі, атрыманыя за квіткі, пойдуць на рахункі музею.

Падрабязны рэпартаж з месца падзей неўзабаве.

Вядучы Алег Хаменка

Спявае і танчыць Guda

Карагоды пад "Старога Ольсу"

Фолькнери

Orkiestra Sw. Mikolaja

ДахаБраха

Hvarna

"Рада"

"Палац"