Кацярына Андрэева: “Я развучылася нават тэлефон трымаць”

Кацярына Андрэева

Кацярына Андрэева / screenshot

Журналістка “Белсат” і былая палітзняволеная Кацярына Андрэева дала сваё першае інтэрв’ю праграме “Раніца з Белсатам” пасля вызвалення. Паводле яе, чаканне гэтага моманту існавала з першага дня затрымання.

— Доступ да інфармацыі быў абежаваны, бо з большага мы атрымлівалі інфармацыю ад дзяржаўных тэлеканалаў. Але мы бачылі, што людзі вызваляюцца проста з калоніі. Таму асноўнай крыніцай быў наш асабісты досвед.

Гэта кожны раз было вельмі эмацыйна і, канешне, была надзея. Але пры ўсім тым не было поўнага разумення, чаму гэта адбываецца і якім чынам. Мы проста бачылі, што людзі выходзяць. Гэта было вельмі кранальна і быў спадзеў, што нас магчыма наступным разам [вызваляць].

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.