Кансэнсус: ці здольны ЕС гандлявацца з Лукашэнкам за палітвязняў — эфір
Валерый Карбалевіч
Напярэдадні амерыканскіх прамежкавых выбараў выданне Politico са спасылкай не еўрапейскіх палітыкаў паведаміла, што ЗША працягвае ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію. Каб яму быў адкрыты шлях да Клайпеды. Прэм’ер-міністру Літвы Міндаўгасу Сінкявічусу нават давялося выступаць з абвяржэннем. А вось Пентагон не хавае таго, што звяртаўся да краін Балтыі, каб яны змякчылі сваю рыторыку адносна Расіі і яе ваяўнічых планаў. І тут ужо давялося выказвацца прэм’еру Эстоніі Крыстэну Міхалу. А беларуская супольнасць працягвае спрачацца адносна “Ліста палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка.
Чаму ЗША працягваюць ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію і ці існуе рызыка, што пасля лютага 2027 года санкцыйная палітыка ЕС адносна Мінска зменіцца? Чаму Пентагону так важна дагадзіць Маскве? Ці ёсць у ЕС дзейсныя механізмы для гандлю з рэжымам Лукашэнкі па вызваленні палітвязняў праз зняцце санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 14:00.