"Беларусьфільм" стварае AI-мультфільм за $76,5 тысячы
Магчыма, "Беларусьфільм" хоча атрымаць нешта падобнае / Euroradio/ChatGPT
"Беларусьфільм" выдаткоўвае 225 тысяч рублёў (каля 76,5 тысячы долараў) на стварэнне мультфільма пры дапамозе ШІ. Прычым усе этапы павінны быць зроблены менавіта штучным інтэлектам — і сцэнарый па тэхзаданні, і канцэпты, і анімацыі, і нават агучванне.
У закупцы нацыянальнай кінакампаніі пішуць, што рабочая назва гадзіннага мультфільма — "Каманда ратавальнікаў". Гатовая анімацыя павінна быць да сярэдзіны 2027 года — гэта значыць, яго плануюць выпусціць на летніх канікулах.
Цікава, што "Беларусьфільм" хоча выкарыстоўваць AI-сэрвісы, якія не працуюць у Беларусі — напрыклад, ChatGPT і ElevenLabs.