"Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!" Эфір з Андрэем Кудзіненкам
Андрэй Кудзіненка / асабісты архіў
2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі.
Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і ці ёсць будучыня для беларускіх творцаў у эміграцыі Кудзіненка раскажа ў жывым эфіры Еўрарадыё.
Пятніца, 15:00 (час беларускі). Далучайцеся!