У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам

Абраз, створаны штучным інтэлектам

Абраз, створаны штучным інтэлектам / katolik.life

Упершыню ў Беларусі (а магчыма — і ў свеце) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам. Новы абраз у касцёле святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі 11 кастрычніка блаславіў арцыбіскуп-эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Гэта абраз "кібер-апостала" — святога Карла Акуціса. Выява была спецыяльна створаная пры дапамозе штучнага інтэлекту. Пра гэта паведаміў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ліпскі, перадае katolik.life.

Карла Акуціса называюць апекуном моладзі, "заступнікам інтэрнэту" і "кібер-апосталам", а таксама "апосталам Эўхарыстыі". Гэты італьянскі хлопец праз інтэрнэт распаўсюджваў каталіцкую веру, стварыў інтэрнэт-каталог Эўхарыстычных цудаў і імкнуўся штодня ўдзельнічаць у святой Імшы.

Карла памёр у 15 гадоў і быў кананізаваны ў 2025 годзе, стаўшы першым святым "міленіялам".

Дарэчы, многія вернікі ў сацсетках крытыкавалі ідэю новалукомскай парафіі і казалі, што згенераваная ШІ выява не можа называцца абразом.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.