Кнігу Цапкалы і Балкунца напісаў Штучны Інтэлект?
Дзмітрый Балкунец і Валерый Цапкала
Валерый Цапкала і Дзмітрый Балкунец у лісце на імя Дональда Трампа назваліся суаўтарамі кнігі. Але яе, верагодна, напісаў Штучны Інтэлект.
Цапкала і Балкунец звярнуліся да прэзідэнта ЗША з просьбай паўплываць на Літву, каб тая спыніла дэпартацыі беларусаў. У подпісах пад лістом абодва пазначылі сябе суаўтарамі кнігі "From the World to America: 250 People Who Shaped the United States".
Такая кніга сапраўды існуе, яна прадаецца праз сэрвіс Amazon. Аднак аналіз даступнага ў інтэрнэце яе фрагмента выявіў шмат прыкмет выкарыстання Штучнага Інтэлекту. Сярод іх называюцца такія, як шаблонная структура, характэрныя для нейрасетак фармулёўкі, неабгрунтаваныя абагульненні і падазрона гладкі стыль.