Ці зможа музыка паскорыць перамогу ўкраінцаў: размова з Алегам Скрыпкам

Ці зможа музыка паскорыць перамогу ўкраінцаў: размова з Алегам Скрыпкам

Амаль 4 гады таму лідар украінскага гурта "Воплі Відаплясава" Алег Скрыпка ў жывым эфіры Еўрарадыё разважаў пра звязанасць і блізкасць беларускага і ўкраінскіх народаў. Цяпер з лёгкай рукі Лукашэнкі з тэрыторыі нашай краіны на суседнюю лятуць расійскія ракеты, украінцы, што натуральна, клянуць усіх запар беларусаў на чым свет стаіць. Беларусы, якія выступаюць супраць рэжыму і вайны, спрабуюць давесці ўкраінцам, што іх кіраўніцтва ў 2020-м не падтрымала беларускія мірныя пратэсты і працягвала гандляваць з рэжымам Лукашэнкі. І так па коле. І ні канца ні краю гэтаму пакуль не бачна.

Ці змогуць пасля вайны ўкраінцы і беларусы зноў стаць блізкімі сябрамі? Ці ёсць сэнс у кэнсэлінгу культуры і чаму? Як беларусам выбрацца з культурнай акупацыі? Колькі антываенных канцэртаў трэба сыграць, каб скончылася вайна? Пра гэта ды іншае гутарым з Алегам Скрыпкам у чарговым стрыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі