Хэдлайнерам "ХарчФэсту" ў Лідзе будзе артыстка, якая падтрымлівае вайну

Вольга Бузава

Вольга Бузава / ТНТ

На канцэрце ў Дзень горада ў Лідзе выступіць расійская спявачка Вольга Бузава, паведамляецца ў тг-канале Лідскага райвыканкама.

31 жніўня Ліда адзначае Дзень горада. Раней у гэты дзень ладзілі фэст Lidbeer, але сёлета замест яго пройдзе "Харчфэст". Да сённяшняга дня імя хэдлайнера трымалі ў сакрэце.

Бузава — вядомая прыхільніца Пуціна. У 2017-м яна выступала ў акупаваным Крыме, у кастрычніку 2022-га ездзіла ў так званую "ДНР" з гуманітарнай дапамогай. Тады ж Украіна ўвяла супраць яе санкцыі.

Таксама Бузава падтрымлівае вайну Расіі супраць Украіны.

Як адзначае Hrodna.life, ганарар Бузавай за выступ у Лідзе невядомы. Але стандартны яе ганарар гэтым летам складае 2,5−3 мільёны расійскіх рублёў. Гэта каля 90-110 тысяч беларускіх рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі