Чарговы прысуд за жнівень 2020-га: 3,5 года зняволення для Сяргея Рымшы

Чарговы прысуд за жнівень 2020-га: 3,5 года зняволення для Сяргея Рымшы

У Гродне на 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму асуджаны Сяргей Рымша (дзяржабвінаваўца патрабаваў 4,5 гады). Суд Ленінскага раёна (суддзя — Юрый Казакевіч) прызнаў яго вінаватым у "арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК) і ў "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" (арт. 364 КК). Нібыта 9 жніўня ў Гродне Рымша кінуў камень у таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі, паведамляе spring96.org.

У якасці пацярпелых у судзе выступілі адразу шэсць супрацоўнікаў міліцыі, але ніхто не заяўляў іск аб кампенсацыі маральнай шкоды. З гродзенца спагналі 375 рублёў на карысць аўтагаспадаркі гродзенскай міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі