Вы тут

Белстат: рэальныя грашовыя даходы беларусаў за год выраслі на 7,6%

БЕЛТА

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за студзень-красавік 2019 года на 7,6% перавысілі ўзровень аналагічнага перыяду 2018 года. Пра гэта паведамляе на сваім сайце Нацыянальны статыстычны камітэт.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — гэта даходы пасля вылічэння падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,8%, даходы ад прадпрымальніцкай ды іншай падобнай дзейнасці — 7,6%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды іншыя выплаты насельніцтву — 24,2%, даходы ад уласнасці ды іншыя даходы — 4,4%.