Пра шлях беларускага калію ў ЗША і ўкраінскія ўдары па Ямале — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

Сваё матэрыяльнае становішча ацэньваюць як добрае 82.2% беларусаў. Такія звесткі даюць сацапытанні, праведзеныя ў Беларусі праўладнымі інстытуцыямі. І падставы, здавалася б, для такіх ацэнак у людзей ёсць: заробкі і ЗВР растуць, працы хапае, інфляцыя пад кантролем, дарогі добрыя, а неба — мірнае. Амаль мірнае, але гэта нюансы. Затое з амерыканцамі сяброўства наладжваецца, санкцыі здымаюцца, а калій пачынае адгружацца ў ЗША.

Чым адметная сітуацыя з нібыта адгрузкай беларускага калію пакупнікам з ЗША? Ці мусяць у Беларусі насцярожыцца з нагоды ўкраінскіх удараў па Ямале? Што цікавага ў сацапытанні, праведзеным у Беларусі, і ў колькасці задаволеных сваім матэрыяльным становішчам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.