Дзесяці работнікам студатрада ў Крычаўскім раёне не выплацілі заробак
Грошы, ілюстрацыйнае фота / 1prof.by
Дзесяць работнікаў студатрада ў Крычаўскім раёне засталіся без заробку. У справу ўмяшалася пракуратура.
Паведамляецца, што маладыя людзі з 18 па 31 жніўня працавалі падсобнымі рабочымі ў адной з сельгасарганізацый раёна. Пасля звальнення яны атрымалі на рукі працоўныя кніжкі. А вось заробак на суму больш за 3,4 тысячы рублёў яны так і не пабачылі.
Грошы студатрадаўцам выплацілі толькі пасля таго, як пракурор Крычаўскага раёна вынес адпаведнае прадпісанне кіраўніку прадпрыемства.