У Брагінскім раёне школьнікам не заплацілі за працу ў студатрадзе
Падлеткі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Адно з прадпрыемстваў Брагінскага раёна не выплаціла заробак дзевяці школьнікам, якія працавалі ў студатрадзе.
Брагінскія школьнікі ва ўзросце 14-17 гадоў два тыдні адпрацавалі на прадпрыемстве падсобнымі рабочымі. Калі падпісаны з імі тэрміновы працоўны дагавор скончыўся, падлеткі звольніліся. Але канчатковы разлік з імі нават праз тыдзень так і не зрабілі.
Бацькі школьнікаў напісалі скаргу ў пракуратуру. Праверка, якую правялі пракурорскія работнікі, пацвердзіла прэтэнзіі.
Пасля ўмяшання пракуратуры гаспадарка пералічыла былым работнікам больш за тры тысячы рублёў.