З'явілася групавое фота вызваленых палітвязняў
Вызваленыя палітвязні / x.com/johnpcoale
Джон Коўл апублікаваў у сваім акаўнце ў сацсетцы Х фатаздымак з вызваленымі палітвязнямі.
На ім можна пазнаць Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну, Людмілу Чэкіну, Паўла Белавуса, Дзмітрыя Наважылава, Яну Пінчук, Яўгена Бурло з гурта TorBand, Яўгена Юшкевіча ды іншых.
Як паведамлялася раней, у выніку перамоваў спецпасланніка прэзідэнта ЗША з Аляксандрам Лукашэнкам на волю выпушчаныя 25 чалавек. Іх вывезлі ў Літву, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". У абмен Штаты здымаюць санкцыі з лідскай "Лакафарбы" і канцэрна "Беллеспаперпрам".