Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. А ў гэты час у Мінску прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. За прэферэнцыі і выгоды — але ж людзі выходзяць. Што праўда, рэпрэсіі не спыняюцца. А! Іх жа і няма, як эмацыйна даводзіць спецпасланніку Трампа (і яшчэ аднаму вельмі цікаваму чалавеку з амерыканскай дэлегацыі) Лукашэнка. Той самы, які ніколі не хлусіць і слова сваё трымае. Нібыта…
 
Чым адметная як апошняя фаза перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, так і падзеі, на фоне якіх яны адбываліся? Ці варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе дэлегацыі Крыстафера Паніка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.