4 тысячы долараў за 40 дзён — ці добрая гэта зарплата для камбайнёра? Эфір

Уладзімір Кавалкін

Уладзімір Кавалкін / Еўрарадыё

Беларускі камбайнёр працаваў 40 дзён без выхадных і зарабіў 13 тысяч рублёў. Кажа, што гэта было складана, і часта пасля працы ён вяртаўся дадому зусім без сіл. 

4 300 долараў за 40 дзён цяжкай працы без выхадных у любое надвор’е — гэта добры заробак? Меркаванне чытачоў Еўрарадыё падзялілася. Адны лічаць, што атрымліваць столькі грошай — гэта нахабства. Іншыя, раздзяліўшы суму на час, прыйшлі да высновы, што 8 долараў за гадзіну — гэта мала. 

А што думаюць эканамісты? Як увогуле выглядае сітуацыя з заробкамі ў краіне? Што з'яўляецца драйверам іх росту, і што можна сказаць пра цяперашні рынак працы? 

У 12:00 па Мінску на пытанні Еўрарадыё адкажа кіраўнік праекту "Кошт урада" Уладзімір Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.