Заробкі бюджэтнікаў у Беларусі растуць хутчэй за сярэднія па краіне — ЕАБР
Заробкі ў Беларусі / LookByMedia
У ліпені рэальныя заробкі ў Беларусі выраслі на 9,1% у параўнанні з ліпенем 2025 года. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Паводле ацэнкі экспертаў, у бюджэтнай сферы заробкі растуць яшчэ хутчэй — прыкладна на 10,5% за год. Ад 1 верасня ў Беларусі павышаецца базавая стаўка для работнікаў бюджэтных арганізацый. У ЕАБР лічаць, што гэта дапаможа захаваць рост заробкаў і падтрымае спажывецкія выдаткі.
За першыя шэсць месяцаў года рэальныя заробкі ў краіне выраслі на 7,5%. Найбольшы рост зафіксавалі ў Віцебскай вобласці — 9,7%, а найменшы — у Мінску, дзе ён склаў 5,5%.