Беларускія дэпутаты не працуюць над адзіным Падатковым кодэксам з Расіяй

Беларускія дэпутаты не працуюць над адзіным Падатковым кодэксам з Расіяй

На восеньскай сесіі дэпутаты не будуць разглядаць змены ў Падатковы кодэкс. Пра гэта журналістам распавяла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Дабрыніна

Па яе словах, спяшацца са зменамі падаткаў ў заканадаўстве не варта, бо часткова падаткі ўжо гарманізаваныя з Расіяй. "У 2020 годзе ў нас зменаў па Падатковым кодэксе не будзе. У нас маніторынг ідзе, вывучэнне практыкі ўжывання, і мы будзем рухацца далей", — запэўніла дэпутатка. 

Раней расійскае выданне "КоммерсантЪ" пісала, што да 1 красавіка 2021 года Беларусь і Расія павінны прыняць адзіны Падатковы кодэкс. Нібыта, гэта прадугледжана дакументамі, якія падпісалі кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі