Беларусь і Расія правядуць вайсковыя вучэнні на беларуска-ўкраінскай мяжы

Беларусь і Расія правядуць вайсковыя вучэнні на беларуска-ўкраінскай мяжы

Беларусь і Расія правядуць ваенныя вучэнні на беларуска-ўкраінскай мяжы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка паведаміў у інтэрв'ю гендырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву.

Лукашэнка заявіў, што гэта адказ на вайсковыя вучэнні, якія праводзіць Украіна каля беларускай мяжы. У іх прымаюць удзел 10 тысяч вайскоўцаў, якія адпрацоўваюць варыянты вядзення вайны ў лясіста-балоцістай мясцовасці.

"Сёння ў нас у Беларусі паўстаў паўднёвы фланг — яго трэба закрываць. Не мы ініцыятары. Павінны рэагаваць? Павінны", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі. 

Кіраўнік Беларусі паведаміў, што менавіта ён звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з прапановай правесці разам вайсковыя вучэнні. Зладзіць іх мяркуецца ў два этапы. 

"Пакуль мы яшчэ вярстаем планы, але першы этап дакладна зімой правядзем. Да гэтага ўсё падрыхтавана", — падкрэсліў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі