Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль "Дзір" Рапіцкі
Васіль Рапіцкі / фота з сацсетак
Беларускі добраахвотнік Васіль "Дзір" Рапіцкі загінуў, абараняючы Украіну. Гэта здарылася 4 сакавіка.
Пра смерць байца паведаміла ў сацсетках яго жонка Святлана, заўважыла выданне "Наша Ніва".
Жанчына напісала:
"Маё сэрца разбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханне, маё шчасце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым смеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае слёзы бясконцыя. Мая туга бязмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю! Вася загінуў 4 сакавіка падчас выканання баявога задання".
Паведамляецца, што 40-гадовы Васіль Рапіцкі быў ураджэнцам Крупак. Да 41 года ён не дажыў трохі больш за месяц. У яго засталося двое непаўналетніх дзяцей.