Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе капітан Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем

Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе капітан Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі яшчэ двух чалавек — Вольгу Маёраву і Дзяніса Урада. Маёрава — грамадская актывістка, затрыманая ў пачатку студзеня 2021-га. На дзяржаўных тэлеканалах было паведамлена, што яна адміністравала сацыяльныя сеткі Мікалая Аўтуховіча. І ён, і Вольга Маёрава абвінавачваюцца ў здзяйсненні акту тэрарызму.

Таксама з дзяржаўных СМІ стала вядома пра затрыманне ў сакавіку сёлета капітана беларускага войска Дзяніса Урада, якога абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе. Падчас дзяжурства на пасадзе спецсувязі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі ён сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных спраў міністру абароны пра прыцягненне вайскоўцаў да падтрымання парадку падчас пратэстаў і накіраваў копію аднаму з тэлеграм-каналаў.

Праваабаронцы даюць падрабязнае тлумачэнне, чаму яны лічаць справы Маёравай і Урада палітычна матываванымі. Яны патрабуюць іх неадкладнага вызвалення і спынення крымінальнага пераследу.

Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе капітан Дзяніс Урад прызнаны палітвязнем
@viasna96

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі