25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)

25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)

25 гадоў таму было аб'яўлена, што вядомы палітычны і вайсковы дзеяч Польшчы, кіраўнік польскай дзяржавы Язэп Пілсудскі (1867 — 1935) з'яўляецца беларусам. Сенсацыйную інфармацыю ў кастрычніку 1991 года паведаміла БЕЛТА, яе падхапілі ўсе тагачасныя беларускія СМІ. Адзначалася, што ў Галоўным архіўным упраўленні Рэспублікі Беларусь "знойдзены дакумент, які абвяргае існуючую думку, што вядомы палітычны дзеяч Польшчы 20-х — 30-х гадоў Юзаф Пілсудскі быў палякам". У пратаколе допыту 19-гадовага рэвалюцыянера 10 сакавіка 1887 года пазначана, што Пілсудскі сказаў: па нацыянальнасці ён беларус.

Пазней прафесар Аляксандр Хацкевіч у сваім артыкуле "Юзэф Пілсудскі. Беларус ці паляк?" працытаваў той дакумент: "Завуць мяне Осіп Осіпавіч Пілсудскі; ад роду маю 19 гадоў; паходжанне і народнасць дваранін, беларус...". Гісторык дапускаў, што род Пілсудскіх меў "беларускую каталіцкую галіну". Сам Язэп, які нарадзіўся на Віленшчыне, валодаў беларускай мовай і выступаў на ёй перад беларускай аўдыторыяй. У той жа час Хацкевіч адзначаў, што "нельга ідэалізаваць пратакольны адказ Пілсудскага ў час допыту аб тым, што ён "беларус", паколькі "ілжывыя адказы арыштаваных да рэвалюцыі па палітычных матывах рэвалюцыянераў, з мэтай збіць з панталыку паліцыю, добра вядомы".

25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)
Зацемка ў мінскай газеце "Добры вечар" ад 31 кастрычніка 1991 года.
25 гадоў таму было аб'яўлена, што Язэп Пілсудскі — беларус (фота)
Артыкул у газеце "Чырвоная змена" ад 28 снежня 1993 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі