Зянон Пазняк падтрымаў Валерыя Сахашчыка — "ваеннага міністра" Ціханоўскай

Лідар партыі КХП-БНФ Зянон Пазняк падтрымаў былога камандзіра брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерыя Сахашчыка.

Як паведамлялася, у Пераходным кабінеце дэмсіл Сахашчык атрымаў пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы. Падчас выступу на канферэнцыі "Новая Беларусь" ён паведаміў, што праводзіў перамовы з Пазняком.

"Тут я павінен засведчыць, што Валеры Сцяпанавіч Сахашчык прыстойны беларускі афіцэр гонару, патрыёт Беларусі, які дбае пра яе лёс і абарону. Трэба падтрымліваць такіх людзей, якія хочуць дапамагчы Бацькаўшчыне ў цяжкі для народу час. Не звяртайма ўвагі на брэх сабачы. Свабода наперадзе. Жыве Беларусь!" — напісаў Пазняк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.