Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на $273,1 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на $273,1 млн

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц выраслі на $273,1 млн (на 3,9%). На 1 кастрычніка яны складалі 7 млрд 266 млн долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка. Адзначаецца, што за год ЗВР павялічыліся на 2 млрд 339,5 млн долараў, альбо на 47,5%, у жніўні рост склаў 328,8 млн долараў, альбо 4,9%.

Нацбанк тлумачыць павелічэнне ў верасні золатавалютных рэзерваў найперш атрыманнем дзяржаўнага крэдыта расійскага ўраду, збіраннем экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі