Знішчэнне мовы і артыкул Пазняка пра Курапаты: 3 чэрвеня ў гісторыі Беларусі

У БССР кнігі пачалі спальваць раней, чым ў нацысцкай Германіі / t.me/historyja
У БССР кнігі пачалі спальваць раней, чым ў нацысцкай Германіі / t.me/historyja

3 чэрвеня — асаблівая дата для беларускай мовы, культуры і навукі.

У гэты дзень 1937 года пад грыфам “не падлягае абвяшчэнню” Галоўліт БССР выдаў загад № 33 “Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю”.

Кнігі са спісу падлягалі знішчэнню. Сярод іх працы Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, паэма "Тарас на Парнасе", раманы, апавяданні, п'есы, а таксама тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, падручнікі, мовазнаўчыя працы і іншыя выданні, звязаныыя з часам беларусізацыі.

Вогнішчы з кніжак успыхнулі ў Беларусі раней, чым у нацысцкай Нямеччыне. Мартыралог беларускай культуры, якую прадпісвалася знішчыць 1937-м і іншых гадах (падобныя спісы рэгулярна абнаўляліся) лепш за ўсялякія падручнікі гісторыі ды каментарыі спецыялістаў тлумачыць, што сталася з Беларуссю,піша тэлеграм-канал Historyja.

А 35 гадоў таму, 3 чэрвеня 1988 года, у газеце "Літаратура і мастацтва" быў надрукаваны артыкул “Курапаты — дарога смерці” пад аўтарствам Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва. З артыкула беларусы ўпершыню даведаліся падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій на месцы ўрочышча Курапаты. У канцы 1930-х гадў там былі расстраляныя і пахаваныя тысячы ні ў чым не вінаватых людзей.

Як распавядаў Зянон Пазняк, падрыхтоўка публікацыі і раскопкі ў Курапатах адбываліся таемна.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі